profile
Опубликовано 5 лет назад по предмету Беларуская мова от Дашка1205

Падрыхтуйце невяликая выказванне на тэму "Чаму сябры не павинны сварыцца".........На беларусском языке

  1. Ответ
    Ответ дан veronikachyhir

    Чаму сябры не павінны сварыцца?

    Сяброўства не нараджаецца проста так, яго не знойдзеш адмыслова і не купіш за грошы. Сябрамі становяцца на працягу доўгага часу праз выпрабаванні, дапамогу адзін аднаму, шчырасць у стасунках. Калі называеш іншага чалавека сябрам, то гэта азначае, што яму ты верыш, любіш яго і гатовы бараніць і прыйсці на дапамогу ў любую хвіліну.

    Спрэчкі і абмеркаванні паміж сябрамі дапушчальныя. Бо ўсе на свеце розныя людзі і могуць мець розныя думкі, погляды на рэчаіснасць. Бывае сяброўства паміж людзьмі з супрацьлеглымі характарамі, розных меркаванняў. Тым не менш, сапраўдныя сябры не могуць пасварыцца ўшчэнт, паміж імі не павінна ўзнікаць варожасці. Мы можам паспрачацца, але ўсё роўна застаецца галоўнае – упэўненасць у сяброўстве. Сябры не павінны сварыцца да крыўды. Бо крыўда ад блізкага чалавека заўсёды вельмі балючая. Каб не спрычыняць болю, сябрам лепш не даводзіць спрэчкі да сваркі.

    У такіх выпадках варта задаць сабе пытанне, што найважней: ці перамога ў гэтай канкрэтнай спрэчцы, ці сяброўства назаўжды з гэтым канкрэтным чалавекам? Сапраўдны сябар заўсёды абірае чалавека. І ў гэтым разе двум асобам будзе прасцей прыйсці да кампрамісу і захаваць добрыя, шчырыя адносіны. 


    Сяброў трэба шанаваць. Калі ўжо сталі сябрамі, то берагчы і бараніць трэба адзін аднаго ў любой сітуацыі. Без сяброў чалавеку не пражыць, у адзіноце мы не шмат на што здольныя.